Новы мост праз Нямігу ў Мінску можа з'явіцца толькі вясной

Новы мост праз Нямігу ў Мінску можа з'явіцца толькі вясной

Новы мост праз Нямігу ў Мінску можа з'явіцца толькі вясной — праз тры месяцы. Пра гэта minsknews.by распавёў гендырэктар "Горрэмаўтадора" Дзяніс Глінскі. Пешаходная частка моста абрынулася ў ноч на 8 студзеня. На шчасце, ніхто не пацярпеў.

З-за абвалу моста ў цэнтры Мінска перакрыты рух грамадскага транспарту, распрацоўваецца альтэрнатыўная яго схема. А сталічныя ўлады заяўляюць, што рух у раёне Нямігі збіраюцца аднавіць "максімальна аператыўна". Мяркуецца, што на дэмантаж канструкцый моста спатрэбіцца тыдзень.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі