Новы кліп гурта N.R.M. “Менск і Мінск” глядзі тут

Неўзабаве знакаміты беларускі гурт пачне здымкі яшчэ трох кліпаў на песні з новага альбома, прычым музыкі дэбютуюць у якасці сцэнарыцстаў. Сваімі планамі з Еўрарадыё падзяліўся Лявон Вольскі.
“Кліп “Менск і Мнінск” здымаў сёлета ўзімку шведскі рэжысёр-дакументаліст Томас Норданстад, які рабіў кліп на “Гадзючнік”.

Гэта не зусім прафесійныя кліпы, але альтэрнатыўныя. Таму мы будзем пераздымаць кліп на песню “Менск і Мінск”.

Апроч гэтага ўжо гатовы сцэнар на песню “Тое, што ёсць паміж намі”. Таксама мы будзем здымаць кліп на “Ніколі-ніколі”.

Усе тры кліпы будуць знятыя па нашых сцэнарах. Гэта наш дэбют. Будзе нейкі выканаўчы рэжысёр, які пагадзіцца працаваць па нашых сцэнарах”.

10 кастрычніка пры падтрымцы Еўрапейскага радыё для Беларусі адбудзецца доўгачаканая вялікая прэзентацыя новага альбома N.R.M. “06”. Канцэрт пройдзе ў клубе “Фартуна” (вул. Смаленская,15; станцыя метро Пралетарская). Пачатак а 19-й гадзіне.

Кантактны тэлефон 8 (029) 671-58-65

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі