Новы канцэртны фільм Muse выйдзе ў лістападзе

Muse вызначыліся з датай рэлізу свайго канцэртнага фільма ў незвычайнай якасці. Стужка, знятая па матывах шоў на Алімпійскім стадыёне ў Рыме, выйдзе на экраны 7 лістапада.


Канцэрт Muse у Рыме здымаўся на ўльтрасучасныя камеры 4К. Лідар Muse Мэт Бэламі кажа, што дагэтуль канцэртных відэа падобнай якасці яшчэ не выдавалася.


Што тычыцца планаў на наступны год, Muse збіраюцца засяродзіцца на працы над новым альбомам. І мінімальна гастраляваць.

Паводле music.com.ua

Фота: musicfeeds.com.au

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі