Новы дом Ромы Кагадоўскага таксама згарэў

Новы дом, які нядаўна згарэў / mlyn.by
Новы дом, які нядаўна згарэў / mlyn.by

Новы дом Ромы Кагадоўскага таксама згарэў, піша mlyn.by. Летась 12-гадовы хлопчык выратаваў з палаючага дома ў вёсцы Сідаровічы Мядзельскага раёна свайго маленькага брата, сам пацярпеў, перанёс дзясяткі аперацый, быў узнагароджаны ордэнам "За асабістую мужнасць".

Пасля пажару сям'я жыла ў арэндным доме і будавала новы дом. Маці Ромы Марыя Стадольнік кажа, што здарэнне адбылося ў суботу ўвечары. Перад гэтым яна з мужам там наводзіла парадак на кухні: "Частка мэблі была ўжо сабраная, тэхніку пакуль не ўсталёўвалі. Напрацаваліся, стаміліся, а таму пайшлі да маці мужа, якая жыве непадалёк, каб адпачыць і папіць кавы". Пра тое, што дом гарыць, паведаміў сусед.

"Ацалеў толькі пакой Ромы, астатнія выгарэлі знутры. Так што не будзе наваселля…", — з сумам кажа жанчына. Прычына ўзгарання пакуль невядомая.

Сам Рома Кагадоўскі вучыцца ў ліцэі МУС.

Новы дом Ромы Кагадоўскага таксама згарэў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі