Рома Кагадоўскі, які выратаваў брата на пажары, перанёс 23 аперацыі

У палаце Ромы / Міністэрства аховы здароўя​
У палаце Ромы / Міністэрства аховы здароўя​

12-гадовы Рома Кагадоўскі, які выратаваў з палаючага дома свайго брата Ваню, ужо пяты месяц знаходзіцца на лячэнні ў Рэспубліканскім апёкавым цэнтры БХМД. За гэты час хлопчык перанёс 23 аперацыі, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

У пятніцу прайшоў чарговы медычны кансіліум з удзелам міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча, а таксама найлепшых спецыялістаў розных профіляў.

Дактары вырашылі пачаць курс ранняй рэабілітацыі. Рому чакаюць тыдні трэніровак — яму зноўку трэба навучыцца сядзець, хадзіць, трымаць у руках прадметы, размаўляць і пісаць.

Як паведамляла "Еўрарадыё", здарэнне адбылося 28 красавіка ў вёсцы Сідаравічы Мядзельскага раёна.

Калі ў доме пачаўся пажар, Раман спачатку спрабаваў яго патушыць, а потым схапіў малодшага брата, вынес яго на вуліцу, перадаў дарослым і страціў прытомнасць.

З апёкамі і парэзамі яго забралі ў раённую бальніцу, а потым на верталёце перавезлі ў апёкавы цэнтр.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі