Новы амбасадар Нямеччыны прыбудзе ў Беларусь у сярэдзіне ліпеня

Новым надзвычайным і паўнамоцным амбасадарам Нямеччыны ў Беларусі будзе Гебхардт Вайс. Пра гэта ў інтэрв'ю “БелаПАН” паведаміў цяперашні амбасадар Марцін Хекер, які пакідае Беларусь пры канцы гэтага тыдня. Спадар Вайс плануе прыбыць у Мінск у сярэдзіне ліпеня. Даведка. Гебхардт Вайс нарадзіўся ў 1946 годзе. З 1975 года працуе ў Міністэрстве замежных спраў Нямеччыны. У 1995-2000 гадах — начальнік аддзела па пытаннях раззбраення і кантролю над узбраеннямі ў МЗС і амбасадар па адмысловых даручэннях, адказны за перамовы па Дамове аб звычайных узброеных сілах у Еўропе.

У 2000-2004 гадах працаваў амбасадарам ФРГ у Харватыі. З 2004 года — амбасадар у Казахстане.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі