Вы тут

Новай дырэктаркай МВФ стала Крысталіна Георгіева з Балгарыі

Крысталина Георгіева / Reuters

Выканаўчы савет Міжнароднага валютнага фонду 25 верасня абраў Крысталіну Георгіеву з Балгарыі на пасаду кіруючага дырэктара арганізацыі. Паўнамоцтвы Георгіевай працягнуцца пяць гадоў, пачынаючы з 1 кастрычніка 2019 года.

У паведамленні пра гэта адзначаецца, што з моманту стварэння МВФ у 1944 годзе Георгіева — першы чалавек на чале фонда, які паходзіць з рынкавай эканомікі, што развіваецца.

У Выканаўчым савеце МВФ — 24 сябра, якія прадстаўляюць 189 краін-удзельніц фонду. Працэс адбору новага кіраўніка пачаўся 26 ліпеня 2019 года пасля таго, як стала вядома, што Крысцін Лагард мае намер пакінуць пасаду старшыні арганізацыі.

Кіруючы дырэктар узначальвае аператыўны персанал МВФ і з'яўляецца старшынёй Выканаўчага савета. Кіруючаму дырэктару дапамагаюць чатыры намеснікі. Усяго ў штаце Міжнароднага валютнага фонду каля 2700 супрацоўнікаў.

Кристин Лагард (слева) и Кристалина Георгиева / Reuters

Беларусь з'яўляецца сябрам МВФ з 1992 года. Фонд крэдытаваў нашу краіну ў 1993-1995 гадах — на $217,2 млн і $196 млн. Гэтыя крэдыты Беларусь пагасіла ў 2005 годзе.

У 2009 годзе Беларусь зноў скарысталася крэдытнай дапамогай МВФ. Па праграме "стэнд-бай" урад атрымаў 3,5 млрд долараў.

У цяперашні час вядуцца перамовы аб падпісання новай крэдытнай праграмы для нашай краіны. Аднак Міжнародны валютны фонд вылучае шэраг умоваў, на якія кіраўніцтва Беларусі ісці не хоча. Аляксандр Лукашэнка казаў пра гэта так:

"Што тычыцца МВФ, мы павінны з імі працаваць. Яны прапануюць нам разумныя рашэнні. Але не трэба поўзаць. Інтарэсы народа перш за ўсё! Мы ні пад каго не павінны прагінацца".