Вы тут

Крысцін Лагард сыходзіць з пасады дырэктаркі МВФ

Крысцін Лагард / Reuters

Крысцін Лагард пакідае пасаду распарадчага дырэктара Міжнароднага валютнага фонду. Яна сыйдзе 12 верасня 2019 года, паведамляе прэс-служба МВФ. 

У каментары для прэсы Лагард паведаміла, што падала ўжо заяву аб сыходзе. Гэта звязана з тым, што яе кандыдатуру вылучылі на пасаду старшыні Еўрапейскага цэнтрабанка. 

Выканаўчая рада МВФ прыняла заяву Лагард. Выконваць абавязкі распарадчага дырэктара будзе Дэвід Ліптан.

Крысцін Лагард была абраная распарадчым дырэктарам МВФ у чэрвені 2011 года. У лютым 2016-га Рада дырэктараў фонду пераабрала яе на гэтую пасаду. Яна мусіла ўзначальваць фонд да 5 ліпеня 2021 года.