Noize MC прыехалі на канцэрт у Мінск на рэйсавым аўтобусе з Вільні

Фота: shkadrovich_egor / www.instagram.com
Фота: shkadrovich_egor / www.instagram.com

Noize MC прыехалі на канцэрт у Мінск на рэйсавым аўтобусе з Вільні. Пра тое, як гэта было, лідар гурта Іван Аляксееў распавёў паміж песнямі ў мінскім клубе Prime Hall, дзе Noize MC выступалі 20 кастрычніка.

Па яго словах, музыкі збіраліся выехаць у Мінск уночы пасля канцэрта ў Рызе 19 кастрычніка. Але кіроўца, які быў з імі, адмовіўся ехаць, спасылаючыся на нормы Еўрасаюза.

"Ён сказаў, што адпачываць паміж паездкамі трэба не менш за 8 гадзін, і выехаць ён зможа дзесьці гадзін у 11 [раніцы]. Але калі б мы выехалі ў 11 раніцы, мы б зараз толькі сканчалі саўндчэк, — распавёў Іван Аляксееў. — Мы хутка знайшлі хлопцаў, якія пагадзіліся нас везці. Але ў іх не было [беларускай] візы.

У выніку мы даехалі да Вільні, а там селі на звычайны рэйсавы аўтобус. На мяжы з намі падышоў сфатаграфавацца хлопец. Апынулася, ён жыве ў Вільні і едзе на канцэрт у Мінск на тым жа аўтобусе. Ён сказаў, што выбіраў паміж канцэртамі ў Рызе і Мінску, і ў апошні момант выбраў Мінск".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі