"Ноч расстраляных паэтаў" у Курапатах (фота, відэа)
!["Ноч расстраляных паэтаў" у Курапатах (фота, відэа)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/no4-2910-5.jpg.webp?itok=b1DgR-YK)
Каля ўрочышча Курапаты праходзіць акцыя "Ноч расстраляных паэтаў". Яна пачалася а 20-й гадзіне і прымеркаваная да "чорнай даты" ў гісторыі Беларусі.
У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года былі расстраляныя больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі — літаратары, навукоўцы, дзяржаўныя дзеячы.
Удзельнікі акцыі чытаюць вершы і ўрыўкі з празаічных твораў расстраляных літаратараў, а таксама творы сучасных пісьменнікаў, прысвечаныя тэме рэпрэсій. У акцыі прымаюць удзел літаратары, барды, музыкі.