"НН": у батальёне "Тэрор" — адзін забіты і пяць параненых беларусаў

Беларускі батальён "Тэрор" зазнаў страты падчас наступу на Херсоншчыне, піша "Наша Ніва".

Раней ён быў часткай палка імя Кастуся Каліноўскага, але нядаўна ад яго адкалоўся. Падчас наступу на расійскія войскі машына з байцамі "Тэрора" была падбітая мінай або снарадам, паведамляе "НН". Самі прадстаўнікі батальёна нічога не каментуюць. 

Загінуў кіроўца-беларус. Астатнія пяць чалавек атрымалі лёгкія раненні, але ўсе жывыя. Журналісты мяркуюць, што ўсе яны беларусы.

Батальёнам "Тэрор" кіруюць Радыён "Гена" Батулін і Алег "Вараг" Васільеў

Батальён адкалоўся ад палка Каліноўскага пасля канфлікту Батуліна і Васільева з кіраўніцтвам палка. Вайсковая адзінка далучылася да іншай часці УСУ, пакінуўшы за сабой назву "Тэрор". 

На гэты момант у розных часцях на ўкраінскім баку загінулі ўжо 12 беларусаў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.