НІСПД: Узровень даверу да Лукашэнкі ў Беларусі працягвае павышацца

Калі ў снежні 2013-га Лукашэнку давяралі 37,7%, у сакавіку 2014-га - 45,9%, то ў чэрвені - ужо 49,6%, а не давяралі, адпаведна, 47,5%, 44,1% і 39% беларусаў.

Электаральны рэйтынг Аляксандра Лукашэнкі па адкрытым пытанні, калі апытваныя самі называюць прозвішчы, па-ранейшаму складае 39,8%. Па закрытым – павялічыўся да 48,1%, падае вынікі даследавання naviny.by.

Таксама вырасла колькасць беларусаў, якія знаходзяцца ў апазіцыі да ўлады. Калі ў сакавіку такімі сябе лічылі 16,6%, то ў чэрвені - 17,8%. Як адзначаюць эксперты НІСЭПД, агульны рэйтынг дзесяці апазыцыйных лідараў не перавышае 20%. Найбольш высокі ён ва Уладзіміра Някляева - 6,2%. Далей ідуць Мікалай Статкевіч - 3,2%, Аляксандр Мілінкевіч - 2%, Андрэй Саннікаў - 1,6%, Анатоль Лябедзька - 1,1%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі