Невялікае пахаладанне ў Беларусі чакаецца ў нядзелю

Невялікае пахаладанне ў Беларусі чакаецца ў нядзелю

Невялікае пахаладанне ў Беларусі чакаецца ў нядзелю, 19 студзеня, папярэджваюць сіноптыкі. У дзённыя гадзіны тэмпература паветра складзе ад мінус 1 да плюс 5 градусаў, у начныя гадзіны — ад мінус 5 да плюс 2. Падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца і ў панядзелак, 20 студзеня.

Што да бліжэйшых дзён, то ў Беларусі працягнецца анамальна цёплы студзень. Істотных ападкаў не прагназуецца. У пятніцу, 17 студзеня, уначы будзе ад -3 да +3 градусаў (у Мінску — ад 0 да +2), удзень — ад +1 да +6 (у сталіцы — ад +2 да +4). Падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца і ў суботу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі