Невядомыя разбілі вокны ў мінскім офісе Партыі БНФ

У штаб-кватэры Партыі БНФ у Мінску невядомыя разбілі вокны і размалявалі сцены сімволікай незарэгістраванай нацыянал-бальшавіцкай партыі.
Як паведаміла супрацоўнік офіса Наталля Дземянцей, пабітыя вокны і надпісы яна выявіла раніцай 31 сакавіка, калі прыйшла на працу. Паводле яе слоў, сцены былі размаляваныя надпісамі "НБП", а таксама сімволікай з сярпом і молатам.

Дземянцей паведаміла, што яшчэ адно акно было пабіта ў памяшканні домакіраўніцтва, якое знаходзіцца побач з офісам партыі.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі