Нестандартнае махлярства: расіянка ў Беларусі змагла здзівіць сілавікоў

Нестандартнае махлярства: расіянка ў Беларусі змагла здзівіць сілавікоў

30 ліпеня Следчы камітэт і міліцыя правялі ў Мінску брыфінг, на якім распавялі пра крымінальную справу 45-гадовай расіянкі Алены Модзінай аб нестрандартным махлярстве ў Беларусі. З 2017 года ўраджэнка Масквы, якая жыла ў беларускай сталіцы, пад рознымі падставамі ашукала дзясятак чалавек (двое з іх — замежнікі), завалодала агулам 50 тысячамі долараў.

У чым нестандартнасць? Модзіна ў сваёй супрацьпраўнай дзейнасці выкарыстоўвала розныя нікі, у тым ліку і мужчынскія. Знаёмілася з людзьмі ў інтэрнэце, уваходзіла ў давер і прасіла грошы. Размаўляла яна як жаночым, так і мужчынскім голасам. У некаторых выпадках прадстаўлялася асобай нетрадыцыйнай сексуальнай арыентацыі, распавядала пра анкалагічныя захворванні. У іншых выпадках паведамляла, што з'яўляецца супрацоўніцай беларускай амбасады ў Латвіі. Магла падрабляць акцэнт. Расіянка прадстаўлялася і асобай, якая займалася бізнесам, звязаным з продажам сабак рэдкіх парод. Таксама для пацверджання легенды яна змяняла сваю знешнасць на фотаздымках.

Жанчыне выставілі абвінавачанне ў махлярстве, здзейсненым у асабліва буйным памеры. Расследаванне працягваецца. Больш падрабязна можна пачытаць тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі