Непаўналетняга брастаўчаніна затрымалі падчас куплі пісталета (відэа)

Непаўналетняга брастаўчаніна затрымалі падчас куплі пісталета (відэа)

Падчас куплі зброі ў Брэсце затрымалі непаўналетняга хлопца, паведамляе тэлеканал АНТ. Падлетка падазраюць і ў распаўсюдзе наркотыкаў.

17-гадовы юнак пад'ехаў удзень да гандлёвага цэнтра на таксоўцы. Там у яго была дамоўленая чарговая здзелка. У нелегальнага прадаўца ён набыў пісталет ТТ і дзве абоймы. 

Праваахоўнікі затрымалі брастаўчаніна з доказамі злачынства. Акрамя зброі пры сабе ён меў гашыш.

Дарэчы, юнак толькі сёлета скончыў школу. Аператыўнікі маюць інфармацыю, што ён прадаваў наркотыкі сваім аднагодкам. Хлопец патлумачыў, што пісталет яму спатрэбіўся для асабістай бяспекі. 

Міліцыянты ўзялі пад варту і прадаўца зброі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі