Вы тут

Нелегальных мігрантаў, якія едуць з Беларусі, пачалі затрымліваць і ў Польшчы

Нелегальныя мігранты трапілі ў Польшчу праз Беларусь / пагранслужба Польшчы​

Памежнікі Польшчы затрымалі дзве групы нелегальных мігрантаў, якія незаконна перасеклі беларуска-польскую мяжу.

Як паведамляюць у памежнай службе, усе затрыманыя — грамадзяне Афганістана.

Першая група была выяўлена ў раёне Aзеран (недалёка ад Вялікай Бераставіцы), другая — каля Саколкі (праз мяжу ад Гродна). Агулам затрыманыя 22 афганцы.

Раней аб сур'ёзным крызісе з нелегальнай міграцыяй праз Беларусь паведамляла Літва.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.