Некаторыя брэнды падаражэлі ў 2 разы: што адбываецца на рынку маторных аліў

Некаторыя брэнды падаражэлі ў 2 разы: што адбываецца на рынку маторных аліў

Многія аўтаўладальнікі ў Баранавічах скардзяцца на дэфіцыт маторных аліў і сур'ёзны рост коштаў на іх. Выданне Intex-press паразмаўляла з уладальнікам адной з баранавіцкіх крам аўтазапчастак. Мужчына ананімна распавёў, з чым гэта звязана.

"На зніжэнні асартыменту аліў, галоўным чынам, адбіваюцца наступствы лакдауна, выкліканага пандэміяй каранавіруса. Вытворчыя ланцужкі былі парушаны, і вытворцы аліў дагэтуль аднаўляюць як працэсы вытворчасці, так і шляхі рэалізацыі сваёй прадукцыі", — кажа суразмоўца выдання. 

Напрыклад, найбуйнейшы італьянскі завод Petronas, які вырабляе такія алівы як Syntium, Urania і Selenia, на дадзены момант працуе ў адну змену, у той час як да лакдаунаў працаваў у тры: "З прычыны таго, што прадукцыя гэтага вытворцы вельмі запатрабаваная, а складскіх запасаў прадукцыі на вытворчасці асабліва не было, гэта наўпрост адбілася на колькасці асартыменту".

Упадабаная шматлікім маторная аліва Elf, магчыма, і зусім знікне з паліц нашых крам, працягвае мужчына: "Гэты брэнд "трымаўся" на расійскім і беларускім рынках за кошт канцэрна Renault. Але так як вытворца гэтай алівы прайграў тэндэр на пастаўку змазачных матэрыялаў на заводы Renault, з'явіліся чуткі, што гэты брэнд можа быць ліквідаваны. Аднак гэта не падстава турбавацца тым, хто заліваў менавіта гэтую аліву, бо Elf гэта толькі адна з гандлёвых марак Total. Іншыя алівы гэтага вытворцы прадстаўлены на нашым рынку і сёння".

Такім чынам, еўрапейскія алівы ў продажы ўсё ж ёсць, але не ў такім асартыменце як, скажам, год таму, і не па тых коштах: "Кошт маторных аліў аўтарытэтных брэндаў вырас ў сярэднім у два разы".

Што тычыцца аліў, якія цяпер утрая даражэй прадаюць на папулярных пляцоўках аб'яў, іх вязуць, у асноўным, з Польшчы: "А польская аліва польскай аліве розніца: там шмат кантрафакту, і гэта трэба мець на ўвазе пры куплі з рук па аб'явах".

Па словах уладальніка крамы, нейкія прагнозы па напаўняльнасці асартыменту на дадзены момант даваць немагчыма: "Усё мяняецца кожны дзень, і як павядзе сябе пастаўшчык запчастак або аліў заўтра, прадказаць складана".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі