Некалькі расіян знялі з цягніка на мяжы з Беларуссю

Пасля аб'явы ў Расіі мабілізацыі вырасла колькасць расіян, якія жадаюць пакінуць краіну / ілюстрацыйнае фота fotoxcom.ru
Пасля аб'явы ў Расіі мабілізацыі вырасла колькасць расіян, якія жадаюць пакінуць краіну / ілюстрацыйнае фота fotoxcom.ru

Некалькі расіян, якія ехалі з Пецярбурга ў Беларусь, перад мяжой знялі з цягніка, піша "Медиазона" са спасылкай на аднаго з пасажыраў. Яго таксама папрасілі пакінуць вагон.

Суразмоўцу журналістаў 30 гадоў. 8 гадоў таму ён скончыў ваенную кафедру, мае званне лейтэнанта запасу, у войску не служыў. Мужчына планаваў дабрацца да Мінска, а затым паляцець у Стамбул.

Па яго словах, іх вывелі з цягніка памежнікі. Яны "ведалі прозвішчы і месца кожнага. Адзін маёр, два старшых лейтэнанта і чалавека чатыры радавых ў масках", — распавёў малады чалавек. Акрамя яго вывелі яшчэ чацвярых мужчын. Іх высадзілі на чыгуначнай станцыі Невель-2 — яна апошняя перад мяжой з Беларуссю. Затым ім выдалі апавяшчэнні, што ім забаронены выезд з Расіі. Падстава — закон аб мабілізацыі. Усе тлумачэнні можна атрымаць у ваенкамаце па месцы пастаноўкі на ўлік, пра гэта таксама гаварылася ў дакуменце.

Пасля абвяшчэння ў Расіі частковай мабілізацыі прыкметна вырас паток грамадзян, якія жадаюць пакінуць краіну. На сухапутных межах утварыліся чэргі, істотна выраслі цэны на авіябілеты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі