Падчас вылету з Расіі мужчын пачалі апытваць і правяраць зваротны білет

Каля 90% пасажыраў на ўчарашнім рэйсе ў Ерэван былі мужчынамі / @bloodysx
Каля 90% пасажыраў на ўчарашнім рэйсе ў Ерэван былі мужчынамі / @bloodysx

Падчас вылету з Расіі мужчын пачалі апытваць і правяраць наяўнасць зваротнага білета, піша журналістка Ксенія Сабчак са спасылкай на падпісчыка яе рэсурсу "Осторожно Media". Мужчына вылятаў ноччу ў Ерэван з аэрапорта Унукава.

"На самім пашпартным кантролі выбарачна адводзяць мужчын на допыт, які займае каля 15 хвілін. У мяне спыталі, ваеннаабавязаны ці не, калі купляў білет, з якой мэтай лячу і ці ёсць зваротны білет", — расказаў мужчына. Паводле яго словаў, каля 90% пасажыраў на рэйсе былі мужчынамі.

Напярэдадні, пасля аб'явы частковай мабілізацыі, у Расіі выраслі продажы авіябілетаў у краіны, куды расіяне могуць вылецець без віз. Прыкметна вырасла і чарга аўтамабіляў на мяжы Расіі і Фінляндыі, паведамляе fontanka.ru.

Пакуль, паводле звестак "Коммерсанта", мясцовыя ўлады забаранілі выезд грамадзянам з запасу толькі ў Курскай вобласці.  Ваенны камісар вобласці Уладзімір Радзівонаў папярэдзіў, што падыход будзе "вельмі жорсткім" і "хуліганіць не атрымаецца". Пасля атрымання позвы трэба з'явіцца на пункт збору. Але на медкамісію адправяць толькі тых, у каго ёсць скаргі на здароўе.  Маладыя людзі да 30 гадоў адразу паедуць у часткі, бо "яны яшчэ не забылі навыкі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі