Нецвярозы кіроўца збіў даішніка

Супрацоўнікі дарожна-патрульнай службы затрымалі яго на месцы аварыі, бо мужчына быў п’яны. Яго даставілі на камісію ў наркалагічны дыспансер — у крыві было 1,8 праміле. Затым парушальніка павезлі ў службовай машыне ў аддзел. Па дарозе мужчына ўдарыў аднаго з даішнікаў кулаком у твар.



Інспектар ДПС цяпер на бальнічным. Па яго словах, гэта першы падобны выпадак у ягонай практыцы за сем гадоў працы ў праваахоўных органах.



А на затрыманага кіроўцу завялі крымінальную справу — гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні супрацоўніка органаў унутраных справаў. Яму пагражае зняволенне тэрмінам да 6 год, піша Intex-press.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі