Нецвярозы кіроўца на "Аўдзі" праехаў міма даішнікаў на хуткасці амаль 200 км/г. Як паведамляе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, здарэнне адбылося ўвечары 27 чэрвеня каля Скідзеля на аўтадарозе М6 "Мінск — Гродна". Перавышэнне хуткасці склала 97 км/г. Аўтамабіль спынілі. Паколькі ў кіроўцы былі "відавочныя прыкметы алкагольнага ап'янення", яго завезлі на медасведчанне. Аднак яго праходзіць ён адмовіўся. Паводле яго слоў, выпіў у нядзелю 0,5 літра піва.
27-гадоваму мужчыне пагражае вялікі штраф (5800 рублёў) за адмову ад медасведчання і пазбаўленне права на кіраванне на 5 гадоў.