Названыя патэнцыйныя кандыдаты на пасаду прэзідэнта Еўрасаюза

Патэнцыйнымі кандыдатамі на пасаду першага прэзідэнта Еўрасаюза з'яўляюцца экс-прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тоні Блэр, а таксама дзейныя кіраўнікі ўрадаў Люксембурга і Нідэрландаў Жан-Клод Юнкер і Ян Петэр-Балкенэндэ. Пра гэта РИА "Новости" паведаміла крыніца ў Савеце ЕС. Што датычыць найбольш верагодных кандыдатур на пасаду першага міністра замежных спраў ЕС, то, па словах крыніцы, у калідорах улады ЕС у Бруселі найчасцей называюць цяперашняга кіраўніка МЗС Швецыі (якая старшыньствуе ў Еўрасаюзе) Карла Більдта, еўракамісара па пашырэнні ЕС Олі Рэна і былога прэм'ер-міністра Фінляндыі Пааво Ліпанена.

Нагадаем, увядзенне пасадаў прэзідэнта і міністра замежных спраў ЕС прадугледжана Лісабонскай дамовай. Яе не ратыфікавала толькі Ірландыя, якая 2 кастрычніка праводзіць паўторны рэферэндум па гэтым пытанні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі