Названыя лепшыя хакеіст і трэнер Беларусі па выніках сезона

Названыя лепшыя хакеіст і трэнер Беларусі па выніках сезона

7 чэрвеня на пасяджэнні ў Мінску выканкама Федэрацыі хакея былі названыя лепшыя хакеіст і трэнер Беларусі па выніках сезона. Імі сталі адпаведна абаронца мінскага “Дынама” і нацыянальнай зборнай Яўген Лісавец і галоўны трэнер гродзенскага “Нёмана” Сяргей Пушкоў, інфармуе прэс-служба федэрацыі.

Выканкам прыняў шэраг зменаў у рэгламенце чэмпіянату Беларусі 2017/2018. Колькасць легіянераў у беларускіх клубах будзе скарочана з 8 да 5. У заявачным спісе каманды мусіць быць не менш двух маладых гульцоў (не старэйшых за 20 гадоў), грамадзян Беларусі. Больш падрабязна пра змены гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі