Названыя лаўрэаты MTV Europe Music Awards 2009

Цырымонія ўручэння прэстыжнай музычнай прэміі MTV Europe Music Awards 2009 адбылася ў чацвер 5-га лістапада на берлінскім стадыёне O2 World. У намінацыі “Лепшае жывое выкананне” пераможцам прызнаная ірландская каманда U2, нямецкі калектыў Tokio Hotel атрымаў статус “Гурт года”, а спявачка Lady Gaga стала лаўрэатам у намінацыі “Лепшы новы артыст”.

“Лепшай песняй” стала кампазіцыя спявачкі Беёнс “Halo”, у намінацыі “Лепшае сцэнічнае шоў” адзначаны гурт “Linkin Park”. “Placebo” стаў “Лепшым альтэрнатыўным калектывам”. Рэпера Эмінэма прызналі “Лепшым артыстам года”, тытул“Лепшай рок-каманды года” дастаўся “Green Day”.

У ліку намінантаў на званне “Лепшага еўрапейскага артыста” былі расійскі выканаўца Дзіма Білан і ўкраінскі гурт “Green Grey”, аднак узнагароду атрымалі іх калегі з Турцыі — гурт “Manga”.

Фота: www.webuser.co.uk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі