Вы тут

Названы тавары і прадукты, якія карыстаюцца самым вялікім попытам у бежанцаў

Бежанка вяртаецца з пайком у лагістычны цэнтр / БЕЛТА

Памперсы вялікіх памераў, вільготныя сурвэткі, беларускія малако, шакалад і фруктовыя пюрэ карыстаюцца самым вялікім попытам у бежанцаў, якія жывуць на тэрыторыі транспартна-лагістычнага цэнтра "Брузгі". Пра гэта паведамляюць "Мінск-Навіны" са спасылкай на вынікі анкетавання Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа.

Каля дзвюх тысяч бежанцаў атрымліваюць гарачае харчаванне, карыстаюцца палявой лазняй, паслугамі абменніка і трох аўтакрам. Адна з аўтакрам прадае адзенне — падвышаным попытам тут карыстаюцца курткі, штаны і шкарпэткі.

Раней Еўрарадыё паведамляла, што ў паёк для мігрантаў уваходзяць тры "Ролтаны", два пакеты малака, два банкі тушонкі, дзве рыбныя кансервы, палка каўбасы, бохан хлеба, па адным пачку печыва і вафель, а таксама гранат.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.