Названая новая дата пахавання Барыса Беразоўскага — 8 траўня

Як паведамляе РБК, пахаваюць Беразоўскага ў Лондане. Пакуль не вядома, на якіх менавіта могілках знойдзе спачын скандальны алігарх.



Нагадаем, што Беразоўскі памёр 23 сакавіка ў прыгарадзе брытанскай сталіцы. Цела збеглага алігарха, які атрымаў прытулак у Вялікабрытаніі, знайшлі ў яго асабняку ў прыгарадзе Лондану — Эскаце.



Папярэднія вынікі расследавання сведчаць, што прычынай смерці Беразоўскага стала задушэння. На думку знаёмых алігарха, бізнэсовец мог пакончыць з сабой. Расследаванне справы працягваецца.



Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі