Вы тут

Названа ўмова, пры якой ЕС можа адкрыць межы для турыстаў

Праект дакумента, які тычыцца турыстаў, распрацаваны ЕК / reuters.com​

Еўракамісія прапануе краінам Еўрасаюза адкрыць з 10 студзеня 2022 года межы для турыстаў, якія зрабілі прышчэпку вакцынамі, ухваленымі СААЗ. Такое рашэнне змяшчаецца ў праекце дакумента чэк, які трэба будзе зацвердзіць дзяржавам ЕС, паведамляе агенцтва Bloomberg у чацвер.

Пры гэтым дзяржавы ЕС у аднабаковым парадку змогуць патрабаваць, каб турысты здавалі дадатковыя тэсты на каранавірус, датрымліваліся каранціну і самаізаляцыі.

Самі грамадзяне Еўрасаюза, прышчэпленыя ад каранавіруса, змогуць уязджаць на тэрыторыю іншых краін ЕС на працягу 9 месяцаў пасля прышчэпкі, калі вакцына ўхваленая ЕС.

Як паведамляла Еўрарадыё, у верасні Данія, Нарвегія і Швецыя адмянілі антыкаранавірусныя абмежаванні, паколькі ў гэтых краінах прышчапілася большасць грамадзян.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.