Вы тут

Швецыя адмяняе антыкаранавірусныя абмежаванні: там прышчэпленыя 76% грамадзян

Плошча ў Стакгольме / meet stockholm.nu​

Швецыя з серады адмяняе амаль усе абмежаванні, якія былі ўведзеныя ў сувязі з пандэміяй каранавіруса, паведамляе Deutsche Welle. 

У тым ліку перастае дзейнічаць рэкамендацыя працаваць дыстанцыйна, адмяняюцца абмежаванні на колькасць удзельнікаў грамадскіх і прыватных мерапрыемстваў.

Па словах эпідэміёлагаў, адмена абмежаванняў стала магчымай дзякуючы высокаму ўзроўню вакцынацыі насельніцтва. Амаль 84% шведаў атрымалі як мінімум адну дозу вакцыны ад каранавіруса, 76% прышчэпленыя цалкам.

Усяго ў Швецыі з пачатку пандэміі было выяўлена 1,1 мільёна выпадкаў каранавіруса, ад наступстваў заражэння памерла амаль 15 тысяч чалавек.

Іншыя краіны Скандынавіі знялі абмежаванні яшчэ раней. Так, Данія адмяніла іх 10 верасня, а Нарвегія — 25 верасня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.