Назіральніка, які скардзіўся на фальсіфікацыю яўкі, пазбавілі акрэдытацыі

Назіральніка, які скардзіўся на фальсіфікацыю яўкі, пазбавілі акрэдытацыі

На ўчастку №568 пазбавілі акрэдытацыі назіральніка руху "За свабоду" Андрэя Рогава, перадае Радыё "Свабода". Перад гэтым ён напісаў заяву на выбарчую камісію з просьбай пачаць крымінальную справу за завышэнне колькасці выбарцаў.

Сам Рогаў прызнаўся журналістам, што афіцыйна яго пазбавілі акрэдытацыі за абразу старшыні камісіі. Ён назваў старшыню камісіі Аляксандра Гіліцкага злачынцам і звінаваціў у парушэнні Крымінальнага кодэксу. "Я яму казаў: ты будзеш сядзець у турме сёння ці заўтра", — распавёў назіральнік.

Рогаў падлічыў, што яўка на ўчастку завышаная ў 6,5 раза і выклікаў міліцыю, каб тыя праверылі гэты факт. Міліцыянты сказалі, што вынікі праверкі паведамяць праз 10 дзён. Назіральніка гэта не задаволіла: на яго думку, праверку можна было правесці на месцы, а праз 10 дзён выбары скончацца. На Рогава склалі пратакол за абразу старшыні камісіі і вывелі з будынку мінскай гімназіі №22, дзе знаходзіцца выбарчы ўчастак. 

Сам назіральнік напісаў у пракуратуру заяву аб фальсіфікацыях выбараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі