Назіральнік: За ігнор датэрміновага галасавання студэнтам пагражаюць Астраўцом
Гродзенскіх студэнтаў на датэрміновае галасаванне заганялі пагрозамі размеркаваць у Астравец, да Беларускай АЭС. Пра гэта піша праваабарончы сайт "Вясна" са словаў назіральніка з участку №12 Гродзенскай-Цэнтральнай выбарчай акругі. Сам участак знаходзіцца ў інтэрнаце Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага каледжу.
Па словах назіральніка, студэнты на ўчастку кажуць, што на датэрміновае галасаванне іх заганяе куратар: "На пытанні назіральнікаў студэнты паведамілі, што ім загадаў прагаласаваць датэрмінова іх куратар групы. Таму яны павыходзілі з інтэрнацкіх пакояў і накіраваліся на ўчастак. Куратар сказаў ім, што калі хтосьці не прагаласуе датэрмінова, то ў таго будуць знятыя балы, ці што яшчэ страшней, пасля вучобы таго адправяць у… Астравец(!!!). Або такіх студэнтаў перавядуць у групы, дзе вучацца туркмены(!!!)".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.