Назіральніцу, якая фіксавала завышаную яўку, выдалілі з участка

Назіральніцу, якая фіксавала завышаную яўку, выдалілі з участка

Назіральніцу ад руху "За свабоду" Ганну Толчыкаву выдалілі з выбарчага ўчастку №589 (акруга №107 у Мінску).

Дзяўчына два дні фіксавала, што ў пратаколах выбарчай камісіі адзначаюць завышаную яўку ў параўнанні з фактычнай. Калі ж Толчыкава ўключыла дыктафон, яе выштурхалі з участка. 

У акце, які склала выбарчая камісія, напісана: "Знаходзячыя на выбарчым участку, вяла запіс на дыктафон, акрамя таго пагражала чальцам выбарчай камісіі турэмным зняволеннем". Участковы выбаркам вырашыў, што Толчыкава "замінала працы камісіі, стварала напружаную абстаноўку, неаднаразова называла чальцоў камісіі злачынцамі". 

Назіральніцу, якая фіксавала завышаную яўку, выдалілі з участка

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі