Вы тут

Найлепшы гол 9-га тура чэмпіянату Беларусі забіў Віталь Лісаковіч

Віталь Лісаковіч / vk.com/fcshakhterby

Па выніках галасавання, найлепшым голам 9-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе стаў гол Віталя Лісаковіча, паведамляе прэс-служба АБФФ. Трапны ўдар маладога нападаючага дапамог салігорскаму "Шахцёру" атрымаць перамогу над "Славіяй" (2:0).

Лісаковічу 22 гады. Ён ужо паспеў пагуляць за мяжой у некалькіх камандах у Харватыі. З'яўляецца гульцом нацыянальнай зборнай Беларусі. У сёлетнім першынстве краіны Віталь Лісаковіч забіў ужо чатыры галы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.