Вы тут

Найлепшы бамбардзір беларускага чэмпіянату пераходзіць у ЦСКА

Ілля Шкурын / ФК "Энергетык-БДУ"

Беларускі форвард Ілля Шкурын падпісаў кантракт з маскоўскім футбольным клубам ЦСКА, піша "Прессбол". Дэталі кантракта не паведамляюцца.

Шкурын сёлет правёў у вышэйшай лізе правёў 26 матчаў. На яго рахунку — 19 мячоў і 7 выніковых перадач. 20-гадовы футбаліст "Энергетыка-БДУ" стаў у гэтым сезоне найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Беларусі. 

Дарэчы, трэніруюць футбалістаў ЦСКА беларусы — Віктар Ганчарэнка і Аляксандр Ермаковіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.