Вы тут

Найлепшае фота дзікай прыроды 2019 года

На ім зафіксаваны момант нападу лісы на сурка / Yongqing Bao / Wildlife Photographer of the Year

Юнцын Баа з Кітая стаў пераможцам штогадовага конкурсу на найлепшае фота дзікай прыроды. Ён зафіксаваў момант нападу тыбецкай лісы на сурка. Апошні выйшаў на паверхню пасля зімовай спячкі і сутыкнуўся з лісой. Сурок паспеў падаць сігнал трывогі сваім суродзічам, а сам стаў ахвярай драпежніка, інфармуе meduza.io.

"Гэта — прырода", — так пракаментаваў здарэнне фатограф.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.