Навуковец патлумачыў, як курэнне ўплывае на тлушч на жываце

Курэнне

Курэнне / pixabay

Курэнне ўплывае на тлушч на жываце, высветлілі навукоўцы з Капенгагенскага ўніверсітэта.

Даследаванне паказала, што курэнне вядзе да павелічэння аб'ёмаў брушнога тлушчу, кажа дацэнт Капенгагенскага універсітэта Херман Карраскилья.

Больш за ўсё растуць аб'ёмы вісцаральная тлушчу. Ён знаходзіцца глыбей, чым звычайны падскурны тлушч. Гэта натуральная тлушчавая абалоніна ў целе чалавека, што назапашваецца ў раёне бруха. Гэты тып тлушчу падтрымлівае ў патрэбным становішчы нашы ўнутраныя органы.

Але рост яго аб'ёмаў можа прывесці да праблем з кардыёсасудзістай сістэмай, дыябету, праблем з метабалізмам. Навукоўцы заклікаюць тых, хто не кідае паліць з-за страху распаўнець, перагледзець гэты міф і завязваць прама цяпер.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі