Навукоўцы знайшлі прычыну з'яўлення “пахмелля”

Неўролагі з Саўтгэмптанскага ўніверсітэта адкрылі ў чалавечым мозгу малекулу, якая спрычыньвае пасля запойнае начы “пахмелле”. Навукоўцы цвердзяць, што да з’явы хвараблівай нястачы наркотыка, якім ёсць алкаголь,  і тым самым да залежнасці прыводзяць сігналы адмысловага нейрапептыда.  З’ява вывучалася на мазгавых структурах аднаго з відаў чарвякоў, які рэагуе на алкаголь амаль гэтаксама, як і чалавек. Калі арганізм рэгулярна атрымлівае алкаголь, то ён прывыкае да пэўнай ступені атручанасці, а пры адсутнасці спажывання наступае стан стрэсу з-за непаступлення наркотыка, які мае шырокую градацыю ад дыскамфорту, страху да пераўзбуджанасці і нават курчаў. Стрэс здымаецца дачай высокапрацэнтнага алкаголю, але гэта стварае сітуацыю заганнага “чортавага кола”.  

Вынікі даследавання маюць этапнае значэнне для 13 адсоткаў чалавечай супольнасці, залежных ад алкаголю, кажуць навукоўцы. Ведаючы дакладныя механізмы сіндрома пахмелля, можна распрацаваць новыя стратэгіі яго пераадолення. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі