Навукоўцы: забарона абортаў звязаная з высокай дзіцячай смяротнасцю
![Вынікі апошняга амерыканскага даследавання](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-01/carlo-navarro-wcbcrxk7nmu-unsplash.jpg.webp?itok=-Qwj-Yxe)
Вынікі апошняга амерыканскага даследавання / Unsplash
Забарона абортаў звязаная з высокай дзіцячай смяротнасцю. Да такой высновы прыйшлі навукоўцы ў новым даследаванні, дзе былі прааналізаваныя дадзеныя па Злучаным Штатам Амерыкі.
Як піша блог cybulinka, у штатах з найбольш абмежаваным доступам да абортаў назіраўся найвышэйшы ўзровень дзіцячай смяротнасці ў 2014-2018 гадах.
Агулам паказчык у такіх штатах павялічыўся на 16%.
Такая заканамернасць у шмат чым звязаная з тым, што здароўе немаўлят наўпрост залежыць ад стану здароўя і ўмоў жыцця іх матуль.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.