Вы тут

Навошта акцёрам лезці ў праблемы, якія не могуць рашыць чыноўнікі?

Акцёры праекта HomoCosmos / afisha.tut.by

Міжнародны тэатральны праект HomoCosmos уяўляе серыю пастановак, цэнтральнай тэмай якіх з'яўляецца чалавек, яго цела і пошук сябе ў прасторы і часе. Праект раскрывае дужкі, дазваляючы таму, што схавана ў іх — табу, — стаць тэмай абмеркавання, адкрытай дыскусіі, ініцыяванай акцёрам на сцэне.

Хатні гвалт, наркаманія, алкагалізм; навешванне цэтлікаў на людзей з-за іх сексуальнай арыентацыі — вось яны, праблемы, у якіх працягвае тануць наша грамадства нават у XXI стагоддзі. Як тэатр можа дапамагчы людзям усвядоміць іх маштаб? Ці варта акцёрам наогул спрабаваць або пакінем гэтую справу міліцыі, медыкамі псіхатэрапеўтам?

Гэтыя і іншыя пытанні абмяркоўваем з гасцямі Еўрарадыё — прадзюсарам праекта HomoCosmos Кацярынай Саладухай і актрысай Анастасіяй Бабровай.