Навіны пасяўной: на Міншчыне затрымалі дырэктараў двух сельгаспрадпрыемстваў

Абодва дырэктары бралі хабары ў еўра

Абодва дырэктары бралі хабары ў еўра / @pressmvd

У Мінскай вобласці за хабар затрымалі кіраўнікоў двух сельгаспрадпрыемстваў. Аднаго — у Стаўбцоўскім раёне, другога — у Нясвіжскім. Абодва дырэктары бралі грошы "за спрыяльнае вырашэнне пытанняў закупкі мінеральных угнаенняў і кармавых дрожджаў, своечасовай аплаты пастаўленага тавару", кажуць у МУС.

Вядома, што кіраўнік Стаўбцоўскага прадпрыемства атрымліваў "грашовыя ўзнагароды" за паслугі са студзеня да красавіка. Агульная сума падзякі склала 1200 еўра. Дырэктара Нясвіжскага прадпрыемства затрымалі ў яго кабінеце з хабарам у 400 еўра. Супраць абодвух мужчын завялі крымінальныя справы.

Кіраўнікоў гэтых сельгаспрадпрыемстваў затрымалі падчас праверак, якія цяпер — падчас пасяўной — ладзіць міліцыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі