Наведвальнікаў Ozzfest 2010 чакае прыемны сюрпрыз

Озі Осбарн (Ozzy Osbourne) прыгатаваў неспадзяванку для наведвальнікаў Ozzfest 2010.
Фэны, якія набылі квіток на фэст да 18 чэрвеня, атрымаюць у якасці бонуса новы альбом Озі «Scream». Да таго ж, шчаслівыя ўладальнікі праходак змогуць запампаваць усе трэкі пласцінкі 21 чэрвеня, на дзень раней яе афіцыйнага рэлізу.

Ozzfest стартуе 14 жніўня ў Сан-Бернардына, Каліфорнія. Затым фэст адправіцца па маршруце Чыкага-Хэртфорд-Камдэн-Піцбург-Бостан. Канцэрты будуць праходзіць на дзвюх сцэнах, на якіх кожны дзень будзе выступаць 13 гуртоў.

У складзе ўдзельнікаў Ozzfest 2010 заяўленыя сам Озі, Motley Crue, Роб Хэлфард (Rob Halford), гурты DevilDriver і Nonpoint. Хэдлайнерамі другой сцэны стануць шасціразовыя ўдзельнікі Ozzfest - Black Label Society. На адну сцэну з імі таксама выйдуць Drowning Pool, Kingdom of Sorrow, Goatwhore, Skeletonwitch, Saviours і Kataklysm.

Нагадаем, упершыню Ozzfest быў праведзены ў 1996 годзе. Апошнія гады фэст перажываў не лепшыя часы: у 2008 ён праходзіў толькі адзін дзень, а летась наогул не праводзіўся, бо Озі заявіў, што не жадае адпраўляцца на гастролі без новага альбома.

Фота: braingell.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі