Навагодні карпаратыў мурманскага губернатара завяршыўся бойкай

Навагодні карпаратыў губернатара Мурманскай вобласці праходзіў у начным клубе, перадае ВВС. Па словах аднаго з удзельнікаў мерапрыемства, першая бойка адбылася паміж дэпутатамі і чальцамі абласнога ўрада з-за таго, што "некаторыя вырашылі высветліць, чаму дэпутату не далі праспяваць песню".



Падчас яшчэ адной бойкі ўладальнік мясцовага тэлеканала "ТНТ-Бліц" Васіль Пімін разбіў бутэльку аб галаву намесніка дырэктара "Расатамфлоту" Мустафы Кашкі. Паведамляецца, што Кашка зафіксаваў збіццё і напісаў заяву ў паліцыю.



Яшчэ некалькі дробных сутычак адбылося ў холе начнога клуба, але ўсе яны завяршыліся пагадненнем бакоў. На месцы здарэння паліцыя нікога не затрымоўвала.



Паведамляецца, што на навагодні прыём былі запрошаныя каля 150 прадстаўнікоў абласнога ўрада, дэпутацкага корпуса, дзяржкампаній, сілавых органаў і проста вядомых людзей рэгіёна.



У прэс-службе абласнога ўрада кажуць, што "губернатар Марына Коўтун не чакала такога і пакінула мерапрыемства, як толькі пачалася першая бойка".



Фота — joyreactor.cc

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі