"Натуральны знос трубаправода" — аварыя ў Рэчыцкім раёне
![Ліквідацыя наступстваў аварыі (ілюстрацыйнае фота)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-01/rahaczou-0501-3.jpg.webp?itok=iX1iZ16w)
Ліквідацыя наступстваў аварыі (ілюстрацыйнае фота) / slova.by
Уначы без ацяплення былі жыхары аграгарадка Ведрыч у Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці. Як паведамляюць ратавальнікі, здарэнне адбылося 8 студзеня каля 21-й гадзіны. Там прарвала трубаправод цеплазабеспячэння дыяметрам 219 мм. Без цяпла засталіся 9 шматкватэрных і 14 прыватных жылых дамоў, школа, дзіцячы садок і дом культуры.
Камунальнікі, якія прыехалі з Рэчыцы, вырашылі праблему за некалькі гадзін. Сцвярджаецца, што цеплазабеспячэнне ў Ведрычы аднавілі ўжо ў 01:20.
Прычынай аварыі называюць "натуральны знос трубаправода". Падобныя аварыі нярэдкія ў Беларусі. Нядаўна ў 12 градусаў марозу цэнтр Рагачова ўсю ноч застаўся без цяпла і гарачай вады. Інфраструктура патрабуе ўкладання значных сродкаў, а іх трацяць найперш на сілавікоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.