Наталля Пяткевіч правяла сустрэчы ў Нью-Ёрку з дзеячамі ААН

Кіраўніцтва Генеральнай Асамблеі і сакратарыята Арганізацыі Аб'яднаных Нацый падтрымала падыходы Беларусі да прасоўвання ідэі распрацоўкі плана дзеянняў ААН па барацьбе з гандлем людзьмі. Пра гэта было заяўлена падчас сустрэч намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Наталлі Пяткевіч са старшынём Генасамблеі ААН Мігелем д'Эскота Брокманам і першым намеснікам генсека ААН Аша-Роўз Мігіра.  Як паведамляе БЕЛТА, на сустрэчах былі дэтальна абмеркаваныя ініцыятывы Беларусі па паляпшэнні каардынацыі глабальных высілкаў па барацьбе з гандлем людзьмі і распрацоўцы адпаведнага плана дзеянняў арганізацыі. Суразмоўцы адзначылі своечасовасць беларускіх ініцыятываў і падтрымалі намер Беларусі, як ініцыятара прыняцця новай рэзалюцыі ААН па барацьбе з гандлем людзьмі, настойліва дамагацца шырокай згоды па тэксце рэзалюцыі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі