Настроем беларускіх алімпійцаў будуць займацца кітайцы, а не нашыя артысты

Алімпійскі аташэ беларускай алімпійскай дэлегацыі Мікалай Канаплёў у інтэрвію Еўрарадыё распавёў пра падрыхтоўку да прыёму нашай дэлегацыі ў Пекіне.
Чыноўнік зазначыў, што стварэнне Беларускага алімпійскага дома яшчэ не завершанае.

Канаплёў: Наконт Беларускага Дома яшчэ прымаецца рашэнне, дзе ён будзе — у нас у амбасадзе ці ў Алімпійскай вёсцы.

М.Канаплёў таксама не змог сказаць, хто з беларускіх артыстаў будзе запрошаны на Алімпіяду для маральнай падтрымкі нашых спартоўцаў. Усімі афіцыйнымі запрашэннямі і квіткамі на Алімпіяду, па ягоных словах, займаецца Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі.

Беларускі Алімпійскі дом будзе прызначаны найперш, для інфармацыі, для пашырэння інфармавання пра Беларусь, а не для забавы саміх беларусаў, паведаміў чыноўнік. Культурную праграму для беларусаў будуць ладзіць толькі кітайцы:

Канаплёў: Гэта наведванне якіх-небудзь памятных мясцінаў: таго ж самага Вялікага Кітайскага мура ці музеяў, палаца імператара, летняга палаца імператара. У Пекіне ёсць вельмі шмат месцаў, на якія варта глядзець. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі