Вы тут

"Наша Ніва": у пятым пакеце санкцый 5 банкаў, "Белтэлекам" і дрэваапрацоўка

"Бетэлекам" можа трапіць у пяты пакет санкцый / sb.by

Пяты пакет эканамічных санкцый Еўрасаюза абмяркоўваецца на міжнародных кансультацыях. Паводле інфармацыі "Нашай Нівы", у ім плануецца ўвесці санкцыі супраць пяці банкаў — Беларусбанка, Дабрабыта, Белінвестбанка, Белаграпрамбанка і Банка развіцця. Гэта будзе адказ на адмову рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ісці на перамовы з грамадствам, працяг катаванняў і рэпрэсій, а таксама на арганізацыю міграцыйнага крызісу ў краінах-суседзях. Таксама абмяркоўваюцца санкцыі супраць "Белтэлекама" і дрэваапрацоўчай галіны. 

Паведамляецца, што гэты пакет наўрад ці будзе прынятыя раней за канец кастрычніка. Пры гэтым крыніцы "Нашай Нівы" кажуць, што санкцыі могуць быць прынятыя адначасова Еўрасаюзам і Злучанымі Штатамі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.