Насельніцтва планеты ахапіла новая хваля анкалагічных захворванняў

У заяве СААЗ гаворыцца, што палову выпадкаў захворвання на рак можна прадухіліць, калі вырашыць праблему атлусцення, злоўжывання алкаголем і тытунём.



Ва ўсім свеце штогод захворваюць на рак 14 мільёнаў чалавек, адзначае ВВС. Як чакаецца, на працягу бліжэйшых двух дзесяцігоддзяў гэты лік падскочыць да 24 мільёнаў.



Міжнароднае агенцтва СААЗ па даследаванні рака папярэджвае, што рэзка ўзрасце і кошт лячэння анкалагічных хваробаў.



СААЗ лічыць, што ўрадам усіх краін неабходна больш жорсткімі метадамі змагацца за скарачэнне ўжывання алкаголю і цукру — у тым ліку праз павышэнне коштаў і абмежаванне рэкламы.



Фота — www.receptzdorovija.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі