Вы тут

Нарвежскую нафту з Клайпеды ў Беларусі чакаюць на наступным тыдні

Порт у Клайпедзе / kurier.lt

Нарвежскую нафту з Клайпеды ў Беларусі чакаюць у пачатку наступнага тыдня, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на "Белнафтахім". У літоўскім порце працягваецца разгрузка танкера Breiviken. У нашу краіну 80 тысяч тон нафты даставяць па чыгунцы. Яна трапіць на нафтаперапрацоўчы завод "Нафтан". Вядома, што тона нарвежскай нафты даражэйшая на $130.

Як паведамляла Еўрарадыё, танкер зайшоў у порт Клайпеды і прычаліў да нафтавага тэрміналу раніцай 23 студзеня. На разгрузку патрэбны некалькі дзён.

Як вядома, Беларусь не мае дамовы на пастаўкі расійскай нафты ў 2020 годзе. Падчас перамоваў не ўдалося дамовіцца пра цану. З-за гэтага з 1 студзеня былі спынены пастаўкі нафты з Расіі. Аляксандр Лукашэнка даручыў арганізаваць альтэрнатыўныя пастаўкі. Паводле яго слоў, у Расіі будзе набывацца 30-40% патрэбнай Беларусі нафты, астатняе плануецца завозіць праз краіны Балтыі і Украіну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.