Нарвегія перастала называць Беларусь "Белай Расіяй"

Нарвегія прыслухалася да прызыву Ціханоўскай не называць Беларусь "Белай Расіяй" / Reuters
Нарвегія прыслухалася да прызыву Ціханоўскай не называць Беларусь "Белай Расіяй" / Reuters

Нарвегія адмовілася ад назвы Hviterussland для абазначэння Беларусі ў Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю 29 траўня. Літаральна Hviterussland перакладаецца як "Белая Расія". Цяпер афіцыйна будзе выкарыстоўвацца назва Belarus.

Лічым правільным змяніць выкарыстанне імёнаў у знак салідарнасці з беларускім дэмакратычным рухам, — кажа прэм'ер-міністр Ёнас Гар Стэрэ.

Акцэнт на адрозненні Беларусі і беларусаў ад Расіі і рускіх — важнае сімвалічны пытанне, падкрэслівае МЗС Нарвегіі.

Хоць існуюць гістарычныя і лінгвістычныя аргументы на карысць напісання "Hviterussland" або "Kviterussland" у канчатковым рахунку гэта палітычнае пытанне, — кажа міністр замежных спраў Нарвегіі Анікен Хюітфельд.

Міжнародны дзень салідарнасці з дэмакратычнай Беларуссю — гэта дзень арышту мужа Святланы Ціханоўскай, Сяргея Ціханоўскага. Яго затрымалі 29 траўня 2020 года. Ціханоўскага абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў, распальванні сацыяльнай варожасці, перашкодзе працы ЦВК, арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Яго прысудзілі да 18 гадоў узмоцненага рэжыму 14 снежня 2021 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі