Наперадзе Расіі і Кітая: беларускія снайперы перамаглі ў прэстыжным конкурсе

Конкурс "Снайперскі рубеж" / Telegram Мінабароны
Конкурс "Снайперскі рубеж" / Telegram Мінабароны

Беларускія вайскоўцы сталі пераможцамі конкурсу АрМГ-2021 "Снайперскі рубеж", паведамляе Мінабароны.

На другім месцы апынуліся расійцы, на трэцім — кітайцы.

Спаборніцтвы "Снайперскі рубеж" у рамках Армейскіх міжнародных гульняў адбыліся ў Беларусі чацвёрты раз.

Пераможцы і прызёры вызначаліся падчас трох этапаў — індывідуальным, парным і камандным заліках. Снайперская дуэль і снайперская эстафета прайшлі па-за залікам.

Вайсковыя гульні праходзяць з 22 жніўня па 4 верасня, удзел у іх бяруць 277 каманд з 40 краін.

Раней "Еўрарадыё" паведамляла аб тым, што беларусы не выйшлі ў фінал "Танкавага біятлону" — упершыню за 4 гады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі